Як заявіў намеснік старшыні пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Гурскі, у МАРГ паступіла больш за 300 скаргаў ад незадаволеных пасажыраў грамадскага транспарту. Таксама, паводле яго слоў, высветлілася, што ёсць праблема і з рэкламай на аўтамабілях і прычэпах, якія стаяць каля гіпермаркетаў і буйных гандлёвых цэнтраў, піша Onliner.by.

— У законапраекце ідзе гаворка аб павелічэнні прамежкаў рэкламы на тэлебачанні, уключэнні рэкламнага часу нават у дзіцячыя перадачы, ёсць такая прапанова, — распавёў дэпутат. — Таксама ёсць праблема рэкламы на прычэпах і аўтамабілях. Прыватныя прадпрымальнікі такім чынам сыходзяць ад выплаты падаткаў.

— Унесена прапанова аб забароне гукавой рэкламы ў грамадскім транспарце. У законапраекце ёсць агаворка пра тое, каб пакінуць толькі сацыяльную рэкламу, — дадаў ён. — Як заяўляе МАРГ, яны праводзілі грамадскае абмеркаванне па гэтых пытаннях, паступіла пад 300 зваротаў аб тым, што рэклама раздражняе пасажыраў грамадскага транспарту. Гэта даволі спрэчнае пытанне. Я ўжо прапрацоўваў яго, Гомельскую і Гродзенскую вобласці. Уладальнікі грамадскага транспарту выступаюць супраць, так як ім ад гэтага ідзе даход.