Раніца аўторка адзначылася яшчэ адной аварыяй — на вуліцы Чырвонаармейскай аўтамабіль рытуальнай службы ўрэзаўся ў слуп. Побач на скрыжаванні быў заўважаны легкавік аўташколы, але без адзінай драпіны. Якую ён згуляў ролю, «АвтоГродно» даведваўся ў інструктара.
— Мы з курсантам ехалі з боку вуліцы Шчорса і выконвалі разварот на скрыжаванні з вуліцай Чырвонаармейскай. Выехаўшы на перакрыжаванне, заўважылі з боку аўтавакзала мікрааўтобус, ён з’явіўся як быццам з ніадкуль. А далей ўдар і мікрааўтобус у слупе. Кіроўца паспеў аб’ехаць наш легкавы аўтамабіль ззаду, а далей не змог вярнуцца ў сваю паласу, — растлумачыў «АвтоГродно» інструктар.
— Можа быць, хуткасць буса была занадта высокай, і ён не змог вярнуцца назад?
— Не ведаю. Гэта маюць высвятліць супрацоўнікі ДАІ. Ззаду нас быў аўтамабіль з рэгістратарам, відэа з яго ўжо знялі. Адзінае, што магу сказаць, дык гэта тое, што кіроўца мікрааўтобуса моцна стукнуўся. Спадзяюся, усё абыдзецца ударам, — дапоўніў інструктар.