Курсы беларускай мовы “Мова Нанова” распачынаюць новы сезон. Адкрыццё адбудзецца 30 верасня. Тэмай першых заняткаў стане “Гісторыя войска ВКЛ”.

Госці Юры Усціновіч, Алесь Пятроўскі і Міхась Русакевіч – стылізатары эпохі сярэднявечча і новага часу – зробяць кароткі агляд гісторыі, а таксама зладзяць паказальныя рыцарскія баі ды правядуць тагачасныя забаўкі. Таксама ў слухачоў будзе магчымасць паслухаць сярэднявечную музыку.

З нагоды пачатку сезона арганізатары разыграюць сертыфікат у рэстаран беларускай кухні “Беласток”.

Курсы праходзяць штопанядзелак а 19-ай гадзіне ў “Цэнтры гарадскога жыцця” на Кірава, 3. Уваход бясплатны, без папярэдняга запісу.

Рыцарскія баі ды сярэднявечныя забавы: "Мова Нанова" ў Гродне распачынае сезон