Падапечныя Ігара Кавалевіча ў суботу 28 верасня прайгралі ў Барысаве мясцоваму БАТЭ — 1:0. Нягледзячы на ​​паразу, гродзенцы паказалі добры футбол у гульні супраць аднаго з лідэраў чэмпіянату.

Адзіны гол у матчы апынуўся ў варотах «Нёмана» на 27-й хвіліне. Пасля падачы Стасевіча Лягчылін няўдала адыграў галавой і зрэзаў мяч у свае вароты.

Варта адзначыць, што на 31 хвіліне экс-гулец гродзенцаў Мукам не рэалізаваў пенальці, Дудар парыраваў.

БАТЭ — «Нёман» - 1:0

Пасля гульні галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч застаўся задаволены дзеяннямі сваёй камандай, але не дзеяннямі суддзяў.

— Добры, цікавы матч. Дастаткова годны футбол з багаццем момантаў. Адзінае, чаго нам не хапіла — дакладнага стрэлу. Моманты былі, добра правялі першы тайм, стоадсоткавая магчымасць у пачатку другога тайма. Думаю, на гол мы найгралі. Што ж, працуем далей, рыхтуемся да гульні з Брэстам. Саперніка з перамогай.
Адзінае, што хачу адзначыць. Калі арбітры судзяць матч, ці можна разабрацца на адлегласці трох метраў, хто парушаў правілы? Павесяць навушнікі… Парушаў Еўдакімаў, а жоўтую атрымаў Лягчылін. Ён наогул міма прабягаў! Што гэта такое? Еўдакімаў забівае чысты гол у вароты мінскага Дынама, а яму паказваюць картку. Што робіцца ў федэрацыі? Чатыры суддзі, парушэнне каля бакавога арбітра… Ты не бачыў, хто падножку падставіў? Можа так трэба? Не ведаю. А так, у прынцыпе, добры матч.

Пасля паразы ў Барысаве «Нёман» працягвае займаць 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў актыве 26 ачкоў. Свой наступны матч жоўта-зялёныя правядуць у Гродне 5 кастрычніка і будуць прымаць прынцыповага суперніка — «Дынама-Брэст»