Каля сотні спецыялістаў у сферы IT атрымаюць доступ да цікавага кантэнту: шэсць спікераў-экспертаў ад вядучых вендараў Microsoft і MikroTik падзеляцца бізнес-кейсамі і інавацыйнымі рашэннямі ў галіне IT. Маштабная IT канферэнцыя «Прарыўныя рашэнні для бізнэсу» пройдзе 3 кастрычніка. Далучыцца можа кожны прадстаўнік бізнесу, але засталося ўсяго два месцы на ўдзел.

Арганізуе мерапрыемства група кампаній «ЭтыкетСэрвіс», лідэр Беларусі па 1С: ERP-укараненні пры ўдзеле сусветных брэндаў Microsoft & MikroTik.

— Упершыню ў Гродне будзе прадстаўлена калабарацыя Microsoft і MikroTik. Гэта ўнікальнае дыстрыбутарская прапанова ад кампаніі Microsoft, якая абрала нас як вядучага IT- інтэгратара ў рэгіёне, а на канферэнцыі будуць закрануты толькі прарыўныя рашэнні ў сферы IT, — распавяла дырэктарка групы кампаній «Этыкет Сэрвіс» Наталля Рачак.

За чатыры гадзіны ў рэжыме нон-стоп ўдзельнікі з сферы IT даведаюцца аб новых магчымасцях Microsoft Office 365 для бізнесу, перавагах выкарыстання ліцэнзійнага ПА Microsoft і пра навінкі MikroTik. Асноўныя тэмы — воблачныя рашэнні Microsoft, аўтаматызацыя бізнес-працэсаў звыклымі сродкамі, бесправадныя рашэнні для офісаў і іншыя. Да прыкладу, прадстаўнікі MikroTik раскажуць пра наватарскае вырашэнне абсталявання Wireless Wire, якое прапануе хуткасць і якасць, супастаўнае з аптычным валакном пры значна больш нізкіх выдатках.

Сярод зарэгістраваных удзельнікаў - тэхнічныя дырэктары і спецыялісты, начальнікі аддзела аўтаматызаванай сістэмы кіравання і сістэмныя адміністратары. Засталося ўсяго 2 месцы: заяўку можна пакінуць па спасылцы: www.eservice.by/it-konferenciya-v-grodno/

У канцы канферэнцыі прадстаўнікі кампаніі Microsoft і MikroTik разыграюць сярод удзельнікаў унікальныя прызы. Удзел бясплатны.