«Злыдзень знойдзены». Хлопца, які шпурляў пракатны самакат, апазналі

— Злыдзень знойдзены, — радасным голасам паведамілі «АвтоГродно» ўладальнікі пракату Samokato, чыю тэхніку маладыя людзі кідалі аб зямлю ў цэнтры Гродна. — Пасля публікацыі відэа з камер нам патэлефанавалі мясцовыя жыхары з Альшанкі і сказалі, дзе жывуць гэтыя хлопцы. Іх сапраўды знайшлі і, па папярэдняй інфармацыі, хуліганы нават гатовыя выплаціць маральную кампенсацыю, паведамляе AutoGrodno.by.

Нагадаем, выпадак адбыўся ў сярэдзіне жніўня. Камера з будынку «Прыорбанку» засняла, як малады чалавек кідае аб зямлю пракатны самакат. Пазней ён і зусім быў патоплены ў Нёмане. Праз тры дні сапсаваную тэхніку знайшлі дзеці, звязаўшыся з кампаніяй-пракатчыкам.

Уладальнікі пракату абяцалі распавесці, чым скончыцца гэтая гісторыя. На наступным тыдні яны сустракаюцца з маладымі людзьмі пад наглядам міліцыі. Зараз жа вырашаецца пытанне аб тым, якое менавіта пакаранне панясуць хуліганы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025