Польскі Сейм прыняў новы закон, паводле якога крамы абавязаныя раздаваць прадукты харчавання, не прададзеныя пакупнікам, незаможнаму насельніцтву. Гэта могуць быць прадукты нетаварнага выгляду або з тэрмінам прыдатнасці, які заканчвацца, але ні ў якім разе не з мінулым тэрмінам прыдатнасці, піша howmade.ru.

Новыя правілы ахопліваюць толькі вялікія крамы, плошча якіх перавышае 250 кв.метраў і прыбытак ад рэалізацыі прадуктаў складае не менш за палову прыбытку ад усіх астатніх тавараў. Дробныя крамы будуць працаваць па гэтаму правілу з 2021-га года. Займацца распаўсюджваннем гуманітарнай дапамогі будуць няўрадавыя арганізацыі, з якімі ўладальнікі крамаў будуць складаць адпаведны кантракт па перадачы прадуктаў.

Законам таксама прадугледжаны штраф за парушэнне новага правіла. Усе супрацоўнікі магазінаў абавязаны праходзіць адукацыйныя і інфармацыйныя лекцыі, прысвечаныя навучанню рацыянальнага кіравання харчовымі прадуктамі.

Статыстыка кажа, што пасля ўступлення закона ў сілу, у краіне штогод будзе зэканомлена не менш за 100 тысяч тон ежы, тады як па падліках экспертаў каля 9 млн тон прадуктаў кожны год выкідваецца ў сметнікі.

«Гэта законапраект рыхтаваўся ўжо некалькі гадоў і нарэшце чарговае скліканне польскага парламента яго зацвердзіла. Мы разумеем, што наперадзе шмат працы і задач, але мы настроены вельмі аптымістычна. Галоўнае, мы дамагліся таго, што цяпер ежа будзе трапляць на стол да тых, хто мае патрэбу, а не ў смеццевыя кантэйнеры», — пракаментавала віцэ-прэзідэнт Федэрацыі польскіх харчовых магазінаў.

Польшча, такім чынам, падхапіла вопыт, ужо пачаты ў Італіі, Бельгіі, Чэхіі і Францыі.