— Злыдзень знойдзены, — радасным голасам паведамілі «АвтоГродно» ўладальнікі пракату Samokato, чыю тэхніку маладыя людзі кідалі аб зямлю ў цэнтры Гродна. — Пасля публікацыі відэа з камер нам патэлефанавалі мясцовыя жыхары з Альшанкі і сказалі, дзе жывуць гэтыя хлопцы. Іх сапраўды знайшлі і, па папярэдняй інфармацыі, хуліганы нават гатовыя выплаціць маральную кампенсацыю, паведамляе AutoGrodno.by.
Нагадаем, выпадак адбыўся ў сярэдзіне жніўня. Камера з будынку «Прыорбанку» засняла, як малады чалавек кідае аб зямлю пракатны самакат. Пазней ён і зусім быў патоплены ў Нёмане. Праз тры дні сапсаваную тэхніку знайшлі дзеці, звязаўшыся з кампаніяй-пракатчыкам.
Уладальнікі пракату абяцалі распавесці, чым скончыцца гэтая гісторыя. На наступным тыдні яны сустракаюцца з маладымі людзьмі пад наглядам міліцыі. Зараз жа вырашаецца пытанне аб тым, якое менавіта пакаранне панясуць хуліганы.