Цяпер жыхарам Фолюша не трэба ехаць па піццу ў цэнтр. У гандлёвым цэнтры “Фламинго” адкрылася сетка піцэрый “Pizza&Coffee”. Час працы – з 11.00 да 23.00. Піцэрыя запрацавала яшчэ ў сярэдзіне жніўня, але афіцыйнае адкрыццё адбылося ў мінулую нядзелю.

Pizza & Coffee працуе ў Беларусі 7 гадоў. Мае 25 відаў піцы, 15 відаў сушы, 8 відаў бургераў. У меню таксама – кава, нагетсы, бульба фры і салодкія дэсерты. У Гродне аб’екты сеткі ёсць яшчэ ў цэнтры, на Дзевятоўцы, Альшанцы і БЛК.

У 2015 годзе яны ўжо адкрываліся на Соламавай, 70, але хутка закрыліся. Гэта другая спроба “замацавацца” на Фолюшы.

Сетка "Pizza&Coffee" адкрылася яшчэ ў адным спальным раёне
Фота: www.instagram.com/pizzacoffee.by