Алена Шчасная — архітэктарка, навуковая кіраўнічка праектаў рэканструкцыі храмавай архітэктуры. Удзельніца праекта «PRO WOMEN: ламаючы стэрэатыпы». У праект увайшлі дзевяць фотагісторый і інтэрв'ю з сучаснымі гродзенкамі. У кожнай удзельніцы — свой жыццёвы сцэнарый, кожная ідзе шляхам, што выбрала сама. Фотавыставу можна паглядзець у Цэнтры гарадскога жыцця ад 19 верасня да 3 кастрычніка. Арганізавалі праект HrodnaMediaRoom, інтэрнэт-партал Hrodna.Life і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Стаць архітэктаркай я вырашыла ў апошні школьны год. Сумнявалася, канечне, бо казалі, што паступіць складана. Трэба здаваць малюнак, а ў Воранаве, дзе я жыла, нават школы мастацкай не было. Мама тады сказала: «Нічога табе раіць не буду, гэта твой выбар. Ты хочаш? Спрабуй».
У выніку я не паступіла. Пайшла ў каледж і ўжо пасля працягнула вучыцца, скончыла ўніверсітэт і завочна аспірантуру. Мой дыплом быў пра адраджэнне раёна Нямігі ў Мінску і нават трохі меў рэзананс у прэсе.
Напэўна, праз тое ў Гродне мне адразу далі складаны аб’ект — рэстаўрацыю архірэйскага падвор’я. Ён агромністы як для пачаткоўца - адразу тры будынкі. Падтрымаў тады епіскап Арцемій. Казаў: «Добра, што ты маладая. Тут столькі працы, што, баюся, я да канца і не дажыву». Але, дзякуй Богу, дажыў, усё добра.
Вывучаць храмавую архітэктуру мне давялося самастойна. Ва ўніверсітэце такога курса не было. Шмат дапамагалі з Епархіі, уладыка мноства кнігаў падарыў, аддаў усё, што меў па архітэктуры.
У Гродна я прыехала нехрышчонай. Калі пачала працаваць з храмамі, калегі ўвесь час з гэтага жартавалі. Тады я прыняла хрост. Потым стала сябрам сінадальнай камісіі па захоўванні архітэктурнай спадчыны.
Так сталася, што я архітэктар па жыцці. Я патрапіла ў той асяродак, дзе мне падабаецца. Ніколі не было, каб думала: «Які жах, трэба ісці на працу». І чытаю я не таму, што вось, трэба чытаць. Мне проста цікава. Калі знаходзіш, што табе падабаецца, яно робіцца часткай твайго жыцця, часткай цябе. І ты жывеш тым, што робіш.
Мне падаецца, я не вельмі заўважны чалавек. Невысокага росту, не люблю асабліва прыцягваць увагу да сваёй знешнасці. У гэтым плане я спакойная. Мне дастаткова іншых эмоцый.
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…
Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…