У Беларусі з 22 верасня на 1 капейку павялічваюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт канцэрна “Белнафтахім”.
На запраўках цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,57, АІ-95-К5-Еўра – Br1,67, АІ-98-К5-Еўра – Br1,89, ДТ – Br1,67.
“Ва ўмовах узмацнення знешніх рызык, якія абумовілі рост валацільнасці катыровак нафты, паслаблення курсу беларускага рубля, у мэтах папярэджання рызык страты фінансавай устойлівасці НПЗ напярэдадні чарговага этапу падатковага манеўру канцэрн вымушаны вярнуцца да стратэгіі штотыднёвай карэкціроўкі цэнаў на нафтапрадукты”, – адзначылі ў “Белнафтахіме”.