Будаўніцтва новага азотнага комплексу ў ААТ “Гродна Азот” плануюць пачаць у 2020 годзе, распавёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, паведамляе БЕЛТА.
“Зараз адбываецца працэдура выбару інвестара, генпадрадчыка. Конкурс праводзіць канцэрн “Белнафтахім” і кіраўніцтва ААТ “Гродна Азот”. Жадаючыя ёсць як з Захаду, так і з Усходу. Спадзяемся, што гэтыя пытанні будуць канчаткова вырашаны ў гэтым годзе, каб у наступным пачынаць ужо канкрэтную рэалізацыю гэтага буйнога праекта. Яго кошт – больш за $ 1 млрд”, – сказаў Уладзімір Краўцоў.
Акрамя таго, старшыня Гродзенскага аблвыканкама расказаў пра развіццё бізнесу ў рэгіёне і замежных інвестыцыях. “У Гродзенскай вобласці актыўна працуе літоўскі і польскі капітал. У рэгіёне больш за 100 прадпрыемстваў і арганізацый з польскім капіталам, і з кожным годам іх становіцца больш. Іх прыцягваюць умовы, інжынерна-транспартная інфраструктура. Па ўсёй вобласці размешчаны ўчасткі асаблівай эканамічнай зоны з асаблівымі эканамічнымі ўмовамі, – адзначыў ён. – у нас ёсць добрая традыцыя ўдзелу ў трансгранічных праграмах Еўрапейскага саюза. Там адна ўмова: мы павінны ісці ў гэтыя праграмы разам з суседам – з Польшчы, Літвы, Латвіі. у гэтым годзе мы рэалізуем звыш 60 сумесных праектаў з суседзямі на суму больш за 30 млн еўра. Прыкладна 4 млн еўра – гранты на дарогі”.



