Гарбуз, які высціў гродзенец Сяргей Гаўранін на сваім дачным участку, перавезлі ў агратурыстычны комплекс «Каробчыцы». Каб даставіць плод вагой звыш 450 кг, спатрэбіўся аўтамабіль з маніпулятарам, піша БелТА.

Сяргей Гаўранін вырошчваннем гіганцкіх гарбузоў захапіўся некалькі гадоў таму. Гэта не адзіны гарбуз-цяжкавагавік, які вырас на яго дачным участку. Гарбузы-гіганты сталі славутасцю дачнага пасёлка. Аднойчы на ​​экскурсію сюды прывозілі нават гасцей з Германіі. Хоць спачатку некаторыя суседзі думалі, што мужчына іх разыгрывае і проста паклаў на градкі размаляваны камень.

Гарбуз вагой 450 кг можна ўбачыць у Каробчыцах пад Гродна

Гарбуз вагой 450 кг можна ўбачыць у Каробчыцах пад Гродна