Гродзенец Філіп Федарчук ўжо некалькі гадоў жыве ў Санкт-Пецярбургу, але кожны год прыязджае ў Гродна на святы. У Піцеры ён захапіўся маржаваннем, і зараз займаецца падрыхтоўкай такіх жа аматараў зімовага плавання. Халодная вада, прызнаецца Філіп, для яго — лепш любога энергетыка, паведамляе grodnoplustv.by.

— Таксама пачалося ўсё тут, два гады таму. З сябрам у Нёман нырнулі і мне гэта спадабалася. Я адчуваю сябе выдатна ў халоднай вадзе, гэта невымоўныя адчуванні, калі знаходжуся ў вадзе, і атрымліваю велізарны зарад пазітыву, энергіі, і хапае і на працы выкласціся на 100 адсоткаў, і сям'і час надаць і прысвяціць, і яшчэ на нейкія дробныя справы.

Тэмпература вады ў Нёмане ў апошні дзень 2019 году — 3 градусы, такая ж — тэмпература паветра. Філіп застаецца толькі ў плаўках і куртцы Дзеда Мароза перасякае Нёман. Такім нестандартным чынам ён вырашыў павіншаваць гродзенцаў і ўсіх беларусаў з надыходзячым Новым годам. На сярэдзіне ракі прыйшлося пазбавіцца і ад курткі, але рэшту дыстанцыі плывец пераадолеў без здарэнняў. На ўвесь заплыў сышло не больш за пяць хвілін.