Навіны

У адкрытым доступе з’явіўся фільм пра абарону Гродна ў верасні 1939 года

Фільм «Кроў на бруку. Гродна 1939 г.» распавядае пра тое, як 80 гадоў таму «вызвольны паход» Чырвонай арміі ў Гродна сустрэўся з супрацівам невялікага вайсковага гарнізону ды цывільнага насельніцтва. Раней карціна была даступна толькі для прыватных паказаў.

Фільм ствараўся польскай фундацыяй імя Іаахіма Лялевеля пры падтрымцы Саюза палякаў у Беларусі. Грошы збіраліся праз краўдфандынг.

Фільм «Кроў на бруку. Гродна 1939 г.» распавядае пра няроўнае змаганне за Гродна ў верасні 1939 года паміж чырвонаармейцамі і абаронцамі горада. Баі за Гродна адбываліся 20−22 верасня. Нягледзячы на колькасную перавагу чырвонаармейцаў, абаронцам спачатку ўдалося адбівацца, было нават спалена некалькі савецкіх танкаў. Але саветы ўсё ж такі прарвалі абарону і занялі горад. Мясцовых абаронцаў, сярод якіх было шмат моладзі, расстрэльвалі. Хтосьці паспеў уцячы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025