У рамках святкавання Дня горада прайшоў Фестываль сыру. Традыцыйна прадпрыемствы паказалі фігуркі, зробленыя з сыру – і гэта выглядае цікава.
Сярод іх – мяч, Калізей і прысвечаныя Еўрапейскім гульням фігуры. Некаторыя фігуркі пакрывалі жэлацінам для трываласці. Для стварэння каляровых скульптурок выкарыстоўвалі харчовыя фарбавальнікі. Многія з фігур ядомыя.











На фестывалі можна было купіць новыя гатункі сыру, паесці ля фудтракаў, паслухаць мясцовыя калектывы і Ларысу Грыбалёву. Яна сказала, што выбрала для выканання песню “Позвони”, таму што яна звязаная з сырам.
Больш за ўсё людзей збіралі дэгустацыі. Людзей нават прасілі не пхацца, інакш пагражалі перапыніць дэгустацыю. Скончыўся фестываль выступам Макса Барскіх.


























