Хлопца зніклай 15-гадовай дзяўчынкі з Гродна, 17-гадовага Яўгена Рукшу, таксама аб’явілі ў вышук. Ён сышоў з дома 8 верасня, на дзень раней за Дыяну. Закаханых падлеткаў шукаюць ужо другі раз: да гэтага яны больш за тыдзень жылі ў лесе, але потым вярнуліся дадому самі. Тады яны збіраліся хавацца да 18-годдзя Дыяны, але зразумелі, што недастаткова абдумалі планы.

Як паведамляе Пошукава-ратавальны атрад “ЦентрСпас”, Яўгена Вячаслававіча Рукшу, 15.01.2002 г. н. (Гродзенская вобл., в. Магіляны), шукае Бераставіцкае РАУС.

Прыкметы: на выгляд 16-18 гадоў, хударлявы, вочы блакітныя, рост 175 см. Быў апрануты ў светла-блакітныя джынсы, белую майку, белыя красоўкі.

8 верасня 2019 года ён пайшоў з дому па месцы жыхарства і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядома.

Інфармацыю пра яго просяць паведамляць па тэлефонах: (8015-11) -2-18-42, або 102 (міліцыя) або + (37533) 622 45 20, +375 (29) 701-87-23 (ПРА “ЦентрСпас”) .

Хлопец зніклай 15-гадовай дзяўчынкі з Гродна таксама знік