15-гадовую дзяўчынку, якая тыдзень хавалася ў лесе са сваім хлопцам, зноў шукаюць

Паводле інфармацыі Пошукава-выратавальнага атрада “ЦентрСпас”, 15-гадовая дзяўчынка, якую ўжо шукалі ў жніўні ў Гродне, зноў знікла. Яе шукае Кастрычніцкі РАУС.

Імя дзяўчынкі, якая знікла – Кавалёва Дыяна Уладзіміраўна, дата нараджэння – 20.01.2004 г. (г. Гродна). 9 верасня 2019 яна пайшла з кватэры, дзе жыла, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома.

15-гадовую дзяўчынку, якая тыдзень хавалася ў лесе са сваім хлопцам, зноў шукаюць

Прыкметы: на выгляд 15-18 гадоў, рост 165-170 см, хударлявая, вочы блакітныя, валасы русыя з ружовым адлівам да плячэй.

Была апранута ў белую майку з кароткім рукавом, светлую спадніцу, белыя красоўкі.

Міліцыя і выратавальнікі просяць любую інфармацыю пра яе паведамляць па тэлефонах: 79-78-05, 79-78-04, або 102 (міліцыя), ПВА “ЦентрСпас”: +375 (33) 363-55-77, +375 (29 ) 701-87-23.

15-гадовую дзяўчынку, якая тыдзень хавалася ў лесе са сваім хлопцам, зноў шукаюць
Фота: сацсеткі

Папярэдні раз яна хавалася ў лесе са сваім хлопцам-падлеткам, больш чым праз тыдзень яны вярнуліся дадому самі.


«Планавалі хавацца тры гады, пакуль Дзіне не споўніцца 18». Падрабязнасці пра закаханых з Гродна, якія хаваліся ў лесе

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: