Па ўмовах аўкцыёну ў ёй можа быць размешчана гасцініца. Акрамя таго, неабходна добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю. Да двухпавярховага будынка падведзены ўсе камунікацыі. Два іншых будынка былых казармаў таксама доўга не маглі прадаць, пакуль у верасні 2017 іх не купілі за адну базавую. Там будзе гандлёвы центр Kazzarma Mall.
Трохпавярховы будынак па вуліцы Ажэшка, 41 прадае прадпрыемства «БелЮрЗабеспячэнне» пры Мінюсце Рэспублікі Беларусь. Гэта офіс трэсту «Гроднагорбуд», які выстаўляецца на продаж за пазыкі прадпрыемства. Пачатковы кошт лота — 9902,8 тысячы рублёў. У выпадку продажу офіса трэст накіруе атрыманыя сродкі на пагашэнне пазык. Да аўкцыёну ўжо праяўляюць цікавасць некаторыя пакупнікі, бо мадэрнізаваны будынак знаходзіцца ў цэнтры вуліцы Ажэшкі і ў атачэнні дамоў, пабудаваных гродзенскім старастам Антоніем Тызенгаўзам у другой палове XVIII стагоддзя для размяшчэння майстроў мануфактур з Заходняй Еўропы.