З’явілася відэа, на якім добра відаць, як адбылася сённяшняя аварыя з пераваротам на Кірава. Аўтамабіль пашкодзіў будынак, цуд, што на ходніку не было пешаходаў.
Каля 9 раніцы на Кірава кіроўца 1995 года нараджэння на Ford рухаўся ў правай паласе за аўтобусам. Ён вырашыў апярэдзіць спадарожны Volkswagen і «ўклініцца» перад аўтобусам. Аднак не разлічыў бакавы інтэрвал, зачапіў левую пярэднюю частку аўтобуса, пасля чаго яго развяррнула, расказалі ў ДАІ.