3 верасьня каля 14.30 на вуліцы Хімікаў пад коламі аўтамабіля «ВАЗ» апынуўся 13-гадовы школьнік, паведамляе УУС.

Кіроўца аўтамабіля рухаўся ў бок канцавога прыпынку «Вішнявец». Падлетак выязджаў на ровары на пешаходны пераход паблізу 7 паліклінікі. Мужчына 1967 года нараджэння не здолеў своечасова зрэагаваць і наехаў на яго.

Медагляд паказаў наяўнасць алкаголю ў яго арганізме больш за два праміле. Раварыст сур’ёзных траўмаў не атрымаў.

У Гродне п'яны кіроўца збіў 13-гадовага раварыста

У Гродне п'яны кіроўца збіў 13-гадовага раварыста