У Шчучыне два мужчыны адпампоўвалі ваду з калодзежа і атруціліся каналізацыйнымі газамі, паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Каля 11 гадзін 2 верасня выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў тэхналагічным калодзежы на вуліцы Акадэмічнай знаходзяцца два чалавекі. Адзін з іх страціў прытомнасць.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыны адпампоўвалі ваду з каналізацыйнага калодзежа. Адчуўшы недамаганне, яны сталі клікаць на дапамогу. Рознарабочы, які праходзіў міма, пачуў крыкі, наблізіўся да калодзежа і ўбачыў, што адзін з працаўнікоў страціў прытомнасць. Выбрацца самастойна мужчыны не маглі. Відавочца выклікаў дапамогу», — паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
Мужчыны знаходзіліся на глыбіні каля 4 м. Ратавальнікі пры дапамозе вяровак вынялі іх вонкі і перадалі брыгадзе медыкаў. Пасля агляду пацярпелыя былі шпіталізаваны ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам «атручэнне сумессю каналізацыйных газаў».
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…