Кола агляду, або як яго называюць у народзе «чортава кола», закруціцца ў Гродне на дзень горада, які плануецца 14 верасня, піша harodniaspring.org.

Пачалася актыўная фаза зборкі складнікаў для кола агляду, якія дасюль ляжалі ў парку Жылібера.

У Гродне пачалі ўсталёўваць кола агляду ў парку Жылібера
Фота vk.com/parkgrodno

У Гродне пачалі ўсталёўваць кола агляду ў парку Жылібера
Фота vk.com/parkgrodno

У Гродне пачалі ўсталёўваць кола агляду ў парку Жылібера
Фота vk.com/parkgrodno
Гродзенскае кола агляду будзе другім у Беларусі па вышыні і змяшчальнасці пасажыраў. Яго вышыня складзе 42 метры, і разлічана яно на 96 месцаў у 24-кабінках. У добрае надвор’е агляд будзе дасягаць да 25-ці кіламетраў і поўны абарот яно будзе рабіць за 10 хвілін.

У Гродне раней было кола агляду, у 80-ых гадах. Гродзенцы ўжо паспелі засумаваць па такім атракцыёне. Яно было меншае, 30 метраў, знаходзілася ў Каложскім парку, і пасля 10-ці гадоў эксплуатацыі было дэмантавана.