Музыканты паведамілі, што размесцяць альбом у інтэрнэце 2-га верасня. Альбом пад назвай «Радыё Harodnia» будзе складацца з 12 песень. Акрамя аўтарства музыкантаў, будзе песня на верш Уладзіміра Караткевіча і дзве — на вершы Алеся Чобата.

— Мы паспрабавалі зрабіць песні больш разнастайнымі, эксперыментавалі са стылямі. Вось, напрыклад, адна з песень будзе прыбліжаная па стылі да хардкор-панка, але потым ідзе пераход у вальс. Нам хацелася неяк звязаць усе песні паміж сабой. Ідэя, што нехта слухае нейкае радыё, дзе перадаюць наш альбом, нам падалася цікавай, — расказваў перад прэзентацыяй у Мінску Алесь Дзянісаў.


«Радыё «Harodnia». Dzieciuki прэзентавалі ў Мінску новы альбом


Тым часам на адну з песень ужо выйшаў кліп.