З 10 лістапада 2019 года бязвізавая зона пашырыцца і прырасце на некалькі раёнаў. Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Шчучынскі, і Воранаўскі раёны зараз таксама даступныя для наведвання бязвізавымі турыстамі. І калі ў Гродне навучыліся здабываць карысць з гэтай з’явы, імкнуцца вывучаць попыт турыстаў на тыя ці іншыя турыстычныя паслугі і падладжвацца пад яго, то раёны, якім трэба будзе ў гэтую зону ўвайсці з лістапада, апынуліся не цалкам да гэтага гатовыя, паведамляе grodnoplustv.by.

Новыя месцы трэба ўпісаць у турыстычныя маршруты. Для гэтага ў Гродзенскім аблвыканкаме прайшло рабочае пасяджэнне з прадстаўнікамі раёнаў і ведамстваў са сферы бязвіза. Перш за ўсё выбудуюць працу з турфірмамі, прапануюць ім варыянты турыстычных маршрутаў, аб’яднаюць гэтыя маршруты паміж раёнамі, каб турысты маглі ўехаць у адным раёне, а выехаць у іншым. Таксама важна насычанае інфармацыйнае суправаджэнне брэндавых мерапрыемстваў, якія праходзяць у кожным з гэтых раёнаў і якія могуць быць прывабнымі і цікавымі для турыстаў.

– Сёння вельмі шмат робіцца для таго, каб развіваўся турызм. Актыўна будуюцца кропкі грамадскага харчавання ў горадзе Гродна, паслугі пражывання пашыраюцца, і я думаю, што ў бліжэйшыя год-два мы насыцім рынак неабходнымі аб’ектамі. У той жа час, вельмі шмат увагі надаецца гісторыка-культурнай спадчыне ў Гродзенскай вобласці. Будуецца Стары замак, рэканструюецца Крэўскі замак, Любчанскі, Навагрудскі, вядуцца працы ў замку ў Гальшанах, – кажа Віктар Лісковіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама.


Пазнаёміліся ў Танзаніі, сустракаюцца ў Гродне. 80-тысячны турыст прыехаў у Гродна з Лондана