Колькасць грузавых транспартных сродкаў толькі павялічваецца ў пунктах пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы, паведамляе grt.customs.gov.by.
Нягледзячы на рэканструкцыю «Брузгоў», транспартны паток на гэтым участку беларуска-польскай мяжы не паменшыўся і нават ўзрос у адносінах да мінулага года. Ужо каля 170 тыс. грузавых аўтамабіляў перасекла тут мяжу ў гэтым годзе. Праз пункт пропуску «Бераставіца» прайшло звыш 140 тыс. велікагрузаў, што на 5% больш за аналагічны перыяд мінулага года. Такая актыўнасць сведчыць аб спрыяльных умовах, створаных для бізнесу.