МЗС Беларусі пацвярджае планы па падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам ўжо ў хуткім часе. Гэта заява з’явілася на фоне чутак нібыта пра перанос тэрмінаў прыняцця дакумента, паведамляе ont.by.

Анатоль Глаз, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў: «Як неаднаразова ўжо заяўлялася, з еўрапейскімі партнёрамі, сумеснымі партнёрамі, рухаемся да заключэння пагаднення аб спрашчэнні візавых фармальнасцей і рэадмісіі. У цяперашні час неабходныя для падпісання працэдуры бакамі яшчэ не завершаны. Разам з тым мы па-ранейшаму зыходзім з таго, што нашы планы ў агляднай перспектыве ажыццявяцца».

Зараз партнёры прапрацоўваюць юрыдычныя і прававыя пытанні. З падпісаннем пагаднення атрымаць Шэнген беларусам стане прасцей, а кошт візавага збору можа знізіцца да 35 €. Таксама дакумент спросціць працэдуру вяртання на радзіму грамадзян, у якіх няма права знаходзіцца на тэрыторыі Еўрасаюза.