Сёння каля 8.30 раніцы на вул. Міцкевіча падчас руху перакуліўся трактарны прычэп. На ім адна з мясцовых будаўнічых арганізацый перавозіла металічную бочку з вадой, піша lidanews.by.

У нейкі момант вада ў бочцы прыйшла ў рух ад трасяніны да такой ступені, што перакуліла ёмістасць разам з прычэпам. На шчасце, груз упаў на правы бок і лёг на абочыну, а не на адну з праязджаючых міма машын. Ніхто не пацярпеў.

У Лідзе перавярнуўся трактар з металічнай бочкай. Што адбылося?

У Лідзе перавярнуўся трактар з металічнай бочкай. Што адбылося?