Сёння раніцай каля 8 гадзін у рэдакцыю «АвтоГродно» прыйшло паведамленне пра тое, што на вул. Белыя Росы збілі пешахода. Па фота можна меркаваць, што пешаход быў на пешаходным пераходзе, бо менавіта перад ім віднеецца паравоз з трох аўтамабіляў. Але ўсё аказалася не так.

Відавочца ўдакладніў, што гэта быў не звычайны пешаход, а кіроўца аўто, які хацеў дапамагчы адбуксіраваць аўтамабіль. Гэта яго аўтамабіль стаіць першым. Другое аўто ў гэтым трыо, як аказалася, зламалася.

— І кіроўца першай машыны чапляў другую, каб яе адцягнуць. А кіроўца трэцяй ўляцеў у другую і заціснуў мужчыну паміж першым і другім аўто. Сказаў, што асляпіла сонца, — распавёў сведка.

sbili peshehoda belie rosi 05

«Хуткая дапамога» прыехала вельмі хутка, мужчыну занеслі на насілках. Відавочцы распавядаюць, што ён рухаў рукамі.