У Ваўкавыскім раёне 23 красавіка адбылася аварыя з удзелам 81-гадовага кіроўцы. Мужчына страціў прытомнасць і з’ехаў у кювет, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

Аварыя пад Ваўкавыскам: 81-гадовы кіроўца з Гродна страціў прытомнасць на трасе

Сталы гродзенец ехаў па трасе «Гродна-Ружаны-Івацэвічы». На 50-м кіламетры ён страціў прытомнасць і на Hyundai з’ехаў у левы кювет. Атрымаў шматлікія траўмы, з якімі яго змясцілі ў бальніцу.


ДАІ Гродна будзе камунікаваць з кіроўцамі ў Viber