Па генплане на месцы былога ваеннага гарадка на Фолюшы збудуюць шматкватэрны жылы раён, але не ўсе мясцовыя жыхары хочуць бачыць там у будучыні панэльныя высоткі і сотні машын.

«Фолюш можна забудоўваць, але з розумам»

Ушчыльненне Фолюша ўжо пачалося — нядаўна Гроднажылбуд ўсяго за год узвёў тры «свечкі» па 19 паверхаў побач з СШ № 37. На думку аднаго з жыхароў «старога» Фолюша Вячаслава Труфанова, на гэтым узвядзенне жылля ў раёне павінна спыніцца, піша vgr.by.

— У гэтыя дамы заселяцца прыкладна 500 сем’яў, а ім трэба недзе шпацыраваць, і ўсе хочуць дыхаць свежым паветрам. Зараз шматгадовы лес на тэрыторыі ваеннага гарадка — гэта адзіная зона, дзе можна спакойна пагуляць i адпачыць. А дзе гэта зрабіць, калі на гэтым месцы зробяць панэлькі і паркоўкі? — здзіўляецца пенсіянер.

Акрамя зялёных насаджэнняў у зоне будучага будаўніцтва знаходзіцца нямала будынкаў, якія засталіся ад вайскоўцаў, — казармы, штабныя памяшканні, склады. Вячаслаў Труфанов прапануе масіўныя пабудовы, такія як будынак былога штаба, не зносіць, а перарабіць пад спартыўныя або сацыяльныя аб’екты.

На думку жыхаркі раёна Святланы, з’яўленне жылога комплексу пагоршыць сітуацыю з недахопам парковачных месцаў.

— Ужо цяпер двары ў дамах на Фолюшы і на Вольгі Соламавай застаўленыя машынамі. Паркоўка ўвечары — латарэя, даводзіцца пакідаць аўто за 300 метраў ад пад’езда. Уявіце, што будзе, калі на гэтым пятачку ўзвядуць дома, — кажа гродзенка.

Што будзе паводле генплана

Паводле генплана горада да 2030 года былая тэрыторыя ваеннага гарадка на Фолюшы будзе падзелена на дзве ўмоўныя зоны. Першая — ад былога ваенсервіса да старога КПП побач з паркам на месцы былога «Шанхая» — будзе грамадскай тэрыторыяй.

Ад старога КПП і амаль да новага КПП вайсковай часткі - зона шматкватэрнай забудовы. Жылыя дамы працягнуцца да шырокай асфальтавай дарогі, якая ідзе да спартзалы.

Як распавялі ў гарвыканкаме, дакладныя тэрміны будаўніцтва квартала невядомыя. Генплан праходзіць дапрацоўку для таго, каб прайсці канчатковае ўзгадненне ў Прэзідэнта сёлета ў жніўні.