Кожны год тысячы падлеткаў сутыкаюцца з адным з найважнейшых пытанняў у жыцці - кім стаць? У такім багацці варыянтаў, якое даступна ў сучасным свеце, знайсці справу па душы няпроста, таму выдатна, што цяпер у рабят з Гродна ёсць магчымасць цікава і свядома падысці да выбару будучага кар’ернага шляху.

У гэтым годзе лідары сферы бізнес-адукацыі - бізнэс-школа ІПМ і школа бізнесу для падлеткаў Deti-MBA — запускаюць у горадзе унікальны курс па прафарыентацыі «Парад прафесій», які ўжо заваяваў сталіцу Беларусі і дапамог дзясяткам падлеткаў выбраць свой шлях.

Праграма курса прадугледжвае паглыбленне ў спецыфіку папулярных прафесій са свету бізнесу. Як мы гэта робім?

— 9 майстар-класаў з прафесіяналамі сваёй справы, якія вар’яцкі любяць сваю працу і могуць цікава пра яе расказаць. Сферы — самыя запатрабаваныя прафесіі 21-га стагоддзя (мэнэджмент, маркетынг, IT, HR, фінансы, дызайн, PR/Event, інжынерная справа, прадпрымальніцтва);
— экскурсіі ў буйныя кампаній, каб на свае вочы пабачыць, як працуе бізнес знутры;
— воркшопы па складанні рэзюмэ і матывацыйных лістоў;
— кансультацыі экспертаў па паступленні ў ВНУ Беларусі і замежжа;

Дадайце да гэтага цімбілдынг, ролевыя дзелавыя гульні і ўвядзенне ў навыкі і прафесіі будучыні і вы атрымаеце ідэальны адукацыйны кактэйль, які дакладна пераверне з ног на галаву свет падлетка.

Мы гарантуем, што скончыўшы курс, ваша дзіця зразумее, у якім кірунку яму рухацца, якая прафесія са свету бізнесу яму найбольш цікавая, даведаецца больш аб рабоце мары, адзначыць для сябе плюсы і мінусы той ці іншай прафесіі, а таксама атрымае дэталёвую інфармацыю пра тое, куды паступаць і як дзейнічаць, каб у будучыні атрымаць добрую працу, якая будзе прыносіць задавальненне.

Атрымаць падрабязную інфармацыю аб праграме і запісацца можна па тэлефоне +375 296 014 641 ці на сайце арганізатараў deti-mba.by/deti-mba-regions/.

Старт заняткаў ўжо 28 верасня, чакаем вас на самым яркім праекце для падлеткаў.