У вёсцы Гауці Смаргонскага раёна адбыўся крадзеж трусаў. Усё пачалося з таго, што мясцовы жыхар 1959-га года нараджэння захацеў трохі выпіць, таму прапанаваў суседзям купіць «вушастых» альбо абмяняць іх на спіртное, аднак ніхто з людзей не пагадзіўся. Тады ўладальнік звяркоў пайшоў на працу ў начную змену, а калі на раніцу вярнуўся, дзесяць трохмесячных трусянят былі выкрадзены з хлява, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Аказалася, што адзін з аднавяскоўцаў 1993-га года нараджэння ўспомніў, што сусед хацеў прадаць трусаў. Малады чалавек вырашыў самастойна і без ведама гаспадара правесці дадзеную аперацыю. Для гэтага ноччу ў поўнай цемры зламыснік залез у хлеў і сабраў у мех трусаў. Ён іх дома не захоўваў, бо не было ўмоў, а выпусціў на зачыненую тэрыторыю да яшчэ аднаго суседу, пра што той гэтак жа не быў у курсе. У выніку, уладальнік трусаў, выявіўшы прапажу, звярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі Смаргонскага РАУС выявілі поўную карціну таго, што адбылося, звяркі ў поўным здароўі таксама былі знойдзеныя, аднак перадаць іх усіх гаспадару было не так проста, з-за таго, што вушастыя пастаянна ўцякалі і хаваліся ад людзей.

А ў дачыненні да грамадзяніна, які здзейсніў крадзеж, па адпаведным артыкуле ўзбуджаная крымінальная справа.