У пачатку верасня ў дворыку па Савецкай, 7 (за «Раскошай») пачне працу кафэ «Ніндзя-кебаб». Там можна будзе купіць піту, шаурму і напоі.

Гэта будзе другое кафэ «Ніндзя-кебаб» у Гродне. Першае знаходзіцца на вуліцы Белуша.

Таксама ў верасні на Калючынскай, 23 (апарт-гатэль «Сямашка») адкрыецца новае кафэ хуткага харчавання «Клаб Кебаб». Там прапануюць кліентам кебабы, пончыкі і напоі.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life