24 жніўня ў аграгарадку Парэчча будзе ўрачысты старт аўтамабільнага пазадарожнага спаборніцтва — трофі-рэйду «Паплавы».
З 23 па 25 жніўня 2019 г. пад Гродна пройдзе трофі-рэйд «Паплавы». На старце можна дакрануцца да свету аўтамабільнага спорту, пазнаёміцца з гоншчыкамі і сфатаграфавацца са спартовымі пазадарожнымі аўтамабілямі.
Расклад на 24 жніўня:
Далей усе экіпажы накіруюцца на старт спаборніцкай часткі і пачнуць сваю гонку на спецучастках. І ўжо сама гонка вызначыць, хто з экіпажаў найлепшы.
Усіх, хто хоча далучыцца да спаборніцтва і быць не проста гледачом, запрашаюць у турыстычную катэгорыю — экспедыцыя «Турызм-Travel».
Маршрут перамяшчэння экспедыцыі ажыццяўляецца паводле легенды, у якой аб’екты прапісаны кропкамі каардынатаў у навігацыі Навітэль. Ён уключае ў сябе прыгожыя гістарычныя месцы для наведвання: цэрквы, касцёлы, гістарычныя ваенныя аб’екты, сядзібы.
Экспедыцыя не носіць спаборніцкі характар.
Маршрут экспедыцыі праходзіць па замкнёным маршруце працягласцю больш за 200 км на тэрыторыі Гродзенскага раёна і зоны бязвізавага ўезду — парк «Аўгустоўскі канал». Большая частка маршруту праходзіць па лясных дарогах.
Замежным удзельнікаў афармляюць дазвол на бязвізавы ўезд, для гэтага трэба даслаць заяўку на пошту: trophybeltour@gmail.com. Таксама арганізатары дапамагаюць браніраваць жыллё.
Расклад экспедыцыі ў рамках трофі-рэйду «Паплавы»:
Ахвотныя размяшчаюцца самастойна ў намётавым мястэчку лагера «Паплаў». Рэгістрацыя на сайте.
Кантактны тэлефон каардынатара катэгорыі Viber: +375 295 884 626, What’s app: +375 291 813 657
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…