У Гродне прэзентавалі 3D праект мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагера смерці Шталаг 324

Плошча будучага мемарыяльнага комплексу складзе 2,5 гектары. Аўтары праекта плануюць размясціць тут не толькі экспазіцыю былога лагера ваеннапалонных, але і пашырыць інфармацыйнае напаўненне комплексу інфармацыяй па вызваленні ўсіх раёнаў Беларусі, піша grodnonews.by. 

Шталаг 324, які існаваў у 1941-1943 гады на тэрыторыі сучаснага мікрараёна Фолюш, займаў плошчу каля 50 гектараў. Частку поля і лесу на ўскраіне захопнікі абгарадзілі калючым дротам, а ўнутры зладзілі месца масавай гібелі. Пераважна фашысты тут ўтрымлівалі захопленых ваеннапалонных і мірных жыхароў. За пару гадоў праз лагер смерці прайшло за 36 000 чалавек.

У Гродне прэзентавалі 3D праект мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагера смерці Шталаг 324
photo_2019-08-13_17-20-57.jpg
– Тут пахаваныя людзі, якія бязвінна загінулі ў лагеры ваеннапалонных у першыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы падумалі, што мемарыяльны комплекс “Гродзеншчына памятае» на месцы былога Шталаг 324 будзе самым важкім укладам у захаванне светлай памяці для будучых пакаленняў. Я бываў у шматлікіх мемарыяльных комплексах, але тое, што мы плануем тут паказаць і расказаць, яшчэ не сустракаў, – дзеліцца старшыня камісіі па ўвекавечанні памяці загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці пра ахвяр войнаў абласной арганізацыі ветэранаў Уладзімір Сытых.

photo_2019-08-13_17-20-51.jpg
photo_2019-08-13_17-20-54.jpg
На першай прэзентацыі праекта, дзе прысутнічалі старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Рамуальд Юроўскі, старшыня ветэранскай арганізацыі Кастрычніцкага раёна Уладзімір Цюцюннік, старшыня Гродзенскай гарадской ветэранскай арганізацыі Барыс Скобелеў і кіраўнік студыі дызайну «3D Plus» Ігар Мазалевич гаворка ішла аб беспярэчнай важнасці ідэі – рэалізаваць задуманае ў рэальнае ўвасабленне.

photo_2019-08-13_17-19-42.jpg
У Гродне прэзентавалі 3D праект мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагера смерці Шталаг 324
У Гродне прэзентавалі 3D праект мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагера смерці Шталаг 324

Так, плошча будучага мемарыяльнага комплексу складзе 2,5 гектара. Яго цэнтрам стане так званы «зала», дзе будуць стаяць фігуры з паднятымі ад безвыходнасці рукамі.

photo_2019-08-13_17-19-59.jpg

– Хацелася зрабіць так, каб гэты комплекс літаральна браў «за душу» тых, хто прыйдзе сюды. Эмоцыі, перажыванні – яны павінны ўздзейнічаць на чалавека, каб успаміны і гісторыя праніклі ўнутр. Па-другое – цалкам сысці ад рэалізму. Сродкі выражэння абмежаваныя, але эфект вельмі моцны, – распавядае Ігар Мазалевич, кіраўнік студыі дызайну «3D Plus».

photo_2019-08-13_17-20-01.jpg

У Гродне прэзентавалі 3D праект мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагера смерці Шталаг 324

photo_2019-08-13_17-20-07.jpg

Аўтары плануюць на тэрыторыі мемарыяла размясціць інсталяцыю канцлагера з трыма зямлянкамі і вагонам, на якім сюды прывозілі палонных. Асобную экспазіцыю прысвецяць спаленым вёскам Гродзенскай вобласці: тут будзе сабрана ўся інфармацыя пра іх і размесціцца “Звон памяці”. У комплексе будзе працаваць адзін або некалькі святлодыёдных экранаў, а па перыметры мемарыяла пракладуць экскурсійнае аудыёсуправаджэенне на сямі мовах.

Планаў шмат, сярод іх будаўніцтва на тэрыторыі будучага комплексу царквы.

photo_2019-08-13_17-20-21.jpg
photo_2019-08-13_17-20-33.jpg

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: