Падапечныя Сяргея Пушкова 12 жніўня на сваім лёдзе пацярпелі першую паразу ў Кубку Салея. Крыўдзіцелямі чырвона-чорных сталі гульцы «Гомеля», якія забросілі у вароты гродзенцаў тры безадказных шайбы.
галы:
20:52 0:1 — Сёмачкін (Сярогін, Скорэнаў)
30:28 0:2 — Сёмачкін (Магалецкі)
59:29 0:3 — Зайчык (П.В.)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Добрае слова «характар» — гэта тое, што сёння праявіў «Гомель». Самааддана і выдатна згулялі ў абароне, контратакавалі востра. А мы, на жаль, і я ўжо сказаў пра гэта хлопцам у распранальні, нягледзячы стомленасць, павінны ў такіх матчах праяўляць характар. Калі нападаючыя павінны лезці на пятак, ствараць моманты, то ў нас нічога не атрымліваецца. За кошт нейкіх прыгожых і лішніх перадач і розыгрышаў цяжка выйграць. Кідкі з кутоў і ад сіняй лініі, калі брамніка ніхто не перакрывае … Ды і брамнік у суперніка сёння сыграў добра, у многіх эпізодах падчысціў агрэхі абароны.
Лічу, што госці сёння заслужана перамаглі. Хоць, як кажуць у футболе, у нас было тэрытарыяльная перавага, але не галявая. Гэта валоданне павінна пераходзіць у закінутыя шайбы, а іх сёння не было. Спадзяюся, нам удасца аднавіцца да наступнай гульні - трэба выйграваць для таго, каб працягнуць далей барацьбу за Кубак Салея.
14 жніўня «Нёман» у Гродне згуляе з «Бабруйскам».
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…