У рамках 17-га тура чэмпіянату Беларусі гродзенскі «Нёман» гасцяваў у салігорскага «Шахцёра» і буйна прайграў гарнякам — 6:0.

З самага пачатку матчу «Нёман» аддаў ініцыятыву суперніку. Ужо на 7-й хвіліне Бакай з пенальці адкрыў лік. Праз 6 хвілін Анціч са штрафнога адправіў мяч у вароты Дудара. Да перапынку дублем яшчэ адзначыўся Януш.

У другім тайме гродзенцы сабраліся і спрабавалі змяніць ход матчу. Але нешта небяспечнае, а тым больш забіць гаспадарам камандзе Ігара Кавалевіча так і не ўдалося. «Шахцёр» жа вызначыліся яшчэ двойчы ў самым канцы сустрэчы. Галамі адзначыліся Шындагарыдзе і Белановіч.

«Шахцёр» — «Нёман» — 6:0

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

— Віншую суперніка з заслужанай перамогай. Шмат перастановак у нас было ў ходзе сённяшняга матча, вымушаных у сувязі з траўмамі. Шмат звёнаў памянялі, і дзе тонка — там і рвецца. Не спрацавалі ў нас абаронцы ў першым тайме — гэта адзін момант. Другі момант: з сыходам Алега Еўдакімава ў край (у нас не было флангавых паўабаронцаў), мы страцілі гульца ў цэнтры поля, які досыць канструктыўна мог весці гульню. Па-трэцяе, з такой камандай як Салігорск нельга гуляць без адбору, чаго ў нас, у прынцыпе, не было. Увогуле, матч можна прайграць, але нельга яго прайграваць бязвольна і бесхарактарна. Не аказалася чалавека, які мог бы навязаць нейкую барацьбу. Гэтыя складнікі і прывялі да буйной паразы.м

Пасля паразы ад «Шахцёра» каманда Кавалевіча знаходзіцца на восьмым радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 24 ачкі.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 16 жніўня і будзе прымаць «Іслач».