Падапечныя Сяргея Пушкова 12 жніўня на сваім лёдзе пацярпелі першую паразу ў Кубку Салея. Крыўдзіцелямі чырвона-чорных сталі гульцы «Гомеля», якія забросілі у вароты гродзенцаў тры безадказных шайбы.

«Нёман» — «Гомель» 0:3 (0:0, 0:2, 0:1)

галы:

20:52 0:1 — Сёмачкін (Сярогін, Скорэнаў)

30:28 0:2 — Сёмачкін (Магалецкі)

59:29 0:3 — Зайчык (П.В.)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Добрае слова «характар» — гэта тое, што сёння праявіў «Гомель». Самааддана і выдатна згулялі ў абароне, контратакавалі востра. А мы, на жаль, і я ўжо сказаў пра гэта хлопцам у распранальні, нягледзячы стомленасць, павінны ў такіх матчах праяўляць характар. Калі нападаючыя павінны лезці на пятак, ствараць моманты, то ў нас нічога не атрымліваецца. За кошт нейкіх прыгожых і лішніх перадач і розыгрышаў цяжка выйграць. Кідкі з кутоў і ад сіняй лініі, калі брамніка ніхто не перакрывае … Ды і брамнік у суперніка сёння сыграў добра, у многіх эпізодах падчысціў агрэхі абароны.

Лічу, што госці сёння заслужана перамаглі. Хоць, як кажуць у футболе, у нас было тэрытарыяльная перавага, але не галявая. Гэта валоданне павінна пераходзіць у закінутыя шайбы, а іх сёння не было. Спадзяюся, нам удасца аднавіцца да наступнай гульні - трэба выйграваць для таго, каб працягнуць далей барацьбу за Кубак Салея.

14 жніўня «Нёман» у Гродне згуляе з «Бабруйскам».