Практычная адпрацоўка вонкавага і ўнутранага аварыйных планаў БелАЭС запланаваная на кастрычнік 2019 года. Пра гэта паведамляе БелТА.

«У кастрычніку 2018 года адбыліся комплексныя вучэнні па адпрацоўцы ўнутранага аварыйнага плана Беларускай АЭС. Запланаваная таксама практычная адпрацоўка вонкавага і ўнутранага аварыйных планаў БелАЭС у кастрычніку 2019 года», — адзначаецца ў аглядзе стану ядравай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі за 2018 год, падрыхтаваным Дзяржаўным атамным наглядам.

Вонкавы план (ахоўныя мерапрыемствы пры радыяцыйнай аварыі на АЭС) зацверджаны ў сакавіку 2018 года, унутраны план (мерапрыемствы па абароне персаналу ў выпадку аварыі на АЭС) — у траўні 2018-га.