Сквер перад Домам быту «пераедзе» на Савецкую

На месцы сквера перад Домам быту літоўскі інвестар пабудуе адміністрацыйна-гандлёвы аб’ект, знешне падобны да знесенага комплексу з трох будынкаў, у тым ліку да Дома рыбака. Кампенсацыйныя пасадкі ён ужо пачаў рабіць за дамамі па вуліцы Савецкай.

— Праект праходзіў грамадскае абмеркаванне, падчас якога замоўцу былі выказаны думкі гродзенцаў аб захаванні сквера, на што ён паабяцаў кампенсацыйныя мерапрыемствы замест меркаваных да зносу дрэў, — цытуе grodnonews.by намесніцу начальніка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Вольгу Барэйка.

— Ён прыняў рашэнне высадзіць дрэвы ў добраўпарадкаваным скверыку каля дома № 6 па вуліцы Савецкай, у раёне помніка маршалу Савецкага Саюза Сакалоўскаму. І ўжо гэтай вясной там былі высаджаныя першыя дрэвы на сродкі забудоўніка, восенню азеляненне сквера працягнецца перасадкай высакарослых дрэў спецыяльнай тэхнікай «Гродназелянбуда». Акрамя таго, у гэтым скверыку будуць высаджаны экзатычныя расліны.

У канцы мінулага года эскізныя рашэнні «Будаўніцтва гандлёва-офіснага цэнтра ў раёне дома па вуліцы Замкавай, 12 у Гродна» ўхваліла і рэкамендавала для далейшага праектавання Міністэрства культуры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025