Пад Слонімам сем падлеткаў перакуліліся на машыне. 16-гадовы кіроўца сур’ёзна пацярпеў

Каля 17.00 гадзін у Слонімскім раёне перакуліўся аўтамабіль Toyota з падлеткамі. Шаснаццацігадовы кіроўца атрымаў сур’ёзныя траўмы.

Кіроўца 2002 года нараджэння, навучэнец мясцовага прафтэхкаледж, узяў у бацькі аўтамабіль і з сябрамі паехаў на возера з вёскі Загритьково ў Харашэвічы. На прамым жвіровым участку дарогі ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы кювет і ўрэзаўся ў дрэва. У машыне акрамя 16-гадовага бяспраўнага кіроўцы былі яшчэ 6 маладых людзей 2002-2004 гадоў нараджэння.

Пад Слонімам сем падлеткаў перакуліліся на машыне. 16-гадовы кіроўца сур'ёзна пацярпеў

Як паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, пасля аварыі кіроўца стаўся заціснуты, і для яго вызвалення спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Зараз усім пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога.

Больш сур’ёзныя траўмы атрымалі кіроўца і двое пасажыраў.

Прычыны і іншыя абставіны ДТЗ будуць вызначаныя ў ходзе праверкі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: