Здымкі кліпа арганізавалі па ініцыятыве рэдакцыі газеты “Гродзенскі хімік”. Як паведамляе gazeta.azot.by, верш напісаў ветэран працы прадпрыемства, член Саюзу пісьменнікаў Беларусі Мікалай Іваноўскі, музыку – апаратчык гатавання хімічных раствораў цэха АКіКАС Аляксей Пасікаў.

У траўні праходзіў урачысты вечар, прысвечаны Дню хіміка. Тады  на сцэне драмтэатра песню выканалі слесар-рамонтнік цэха цыклагексанон-2 Генадзь Макаранкаў, інжынер па стандартызацыі і сертыфікацыі аддзела кантроля і менеджменту якасці філіяла “Завод Хімвалакно” Лізавета Мікулінская і вадзіцель ТУП “АзотСпецТранс” Сяргей Ярашэвіч.