Учора, 21 ліпеня, каля 16.30 у органы ўнутраных спраў паступіла паведамленне аб тым, што ў прыватным доме адной з вёсак Гродзенскага раёна без прыкмет жыцця выяўленая 61-гадовая жанчына, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Пры аглядзе месца здарэння следчыя высветлілі, што смерць жанчыны наступіла ад пашкоджанняў жыццёва важных органаў. Праводзяцца допыты суседзяў і знаёмых забітай, аглядаюцца канфіскаваныя з месца здарэння сляды і рэчавыя доказы. Будзе праведзены шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскіх і крыміналістычных, а таксама вывучэнне ладу жыцця загінулай.
У здзяйсненні злачынства абгрунтавана падазраецца 59-гадовы сужыцель жанчыны. Ён і загінулая раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за нанясенне адзін аднаму цялесных пашкоджанняў, злоўжывалі спіртнымі напоямі.
Месцазнаходжанне падазраванага невядома. На дадзены момант праводзіцца шэраг следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Расследаванне працягваецца.