Спецыялізаваны ізалятар ці выцвярэзнік ў Гродне знаходзіцца па адрасе Чырвонаармейская, 11. У 2019 годзе сюды патрапіла 3517 чалавек — гэта на сто чалавек больш, чым за 2018 год. У навагоднюю ноч з адзінаццаці наяўных ложкаў было занята сем. 2020 год сустрэлі ў выцвярэзніку шэсць мужчын і адна жанчына. 1 студзеня яна адзначала свой юбілей, паведамляе grodnoplustv.by.

— Як правіла, да нас дастаўляюць супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі, а таксама АМАП. З першага дня бягучага года за ўтрыманне ў нашай установе кошт — 67 рублёў 50 капеек. Усе асобы, якія знаходзяцца ў нашай установе, знаходзяцца пад пастаянным наглядам як дзяжурнага інспектара міліцыі, так і медыцынскага работніка для аказання ім, пры неабходнасці, першай медыцынскай дапамогі, — кажа Аляксей Шчадны, начальнік спецыялізаванага ізалятара Ленінскага РАУС горада Гродна.

Працуе спецыялізаваны ізалятар з панядзелка па чацвер з трох гадзін дня да васьмі гадзін раніцы наступнага дня, а ў пятніцу і выхадныя — з гадзіны дня. Асноўны наплыў «наведвальнікаў» з сямі да дзесяці вечара. Як распавядаюць у спецізалятары, выпадкі бываюць рознымі, і да іх прывозілі асоб з утрыманнем алкаголю ў крыві больш за 3,5 праміле, аднак ужо ад 2,5 праміле алкаголю ў крыві грамадзяніна адпраўляюць у таксікалогію.