З 21 ліпеня ў Гродне сталі з’яўляцца незвычайныя афішы. Яны ўжо ёсць на Савецкай плошчы і каля аўтавакзала. Іх устаноўку прымеркавалі да хуткага адкрыцця VIII Біг-Міні-фестывалю.
Яркія афішы аформлены на старых дзвярах. Некалькі дзён раней, таксама да адкрыцця фестывалю, арганізатары ўсталявалі гарадское піяніна ў ГЦ Old City. Зайграць на музычным інструменце можа любы жадаючы.
VIII Біг-Міні-фестываль вулічнага мастацтва пройдзе ў Гродне 27 ліпеня. У ім возьмуць удзел каля 300 артыстаў з сямі краін.