18 ліпеня каля 6 вечара кіроўца 1967-га года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Таёта», рухаўся па вуліцы Курчатава ад вуліцы Горкага ў напрамку вуліцы Дзяржынскага. У нейкі момант ён пачаў перастраенне і не разлічыў бакавы інтэрвал, у выніку чаго па датычнай закрануў «Ладу», пашкодзіўшы левы бок, паведамляе ДАІ Гродна.

Вінаваты ў аварыі паспешліва схаваўся з месца здарэння. Аднак яго асоба аператыўна была выяўленая і праз 2 гадзіны супрацоўнікамі ДАІ ён быў затрыманы.

У мужчыны былі відавочныя прыкметы ап’янення, што і пацвердзіла медыцынскі агляд — 1.39 праміле.

Як ён сам растлумачыў, пасля аварыі ён знерваваўся і выпіў 250 грамаў гарэлкі.