Праваахоўнікі Лідскага раённага аддзела ўнутраных спраў раскрылі крадзеж медалёў. Іх скралі ў жыхара адной з мясцовых вёсак 1967-га года нараджэння. Узнагароды належалі бацьку мужчыны, які прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне, піша grodnonews.by.

— У хату да пацярпелага прыйшоў знаёмы і там заначаваў. Да гэтага госць бачыў, што гаспадар жылля адчыняў скрыню, дзе ляжалі медалі. Ноччу, калі апошні заснуў, ён выкраў узнагароды, — паведамляюць у прэс-службе УУС аблвыканкама.

Праз нейкі час прапажу выявіла сястра мужчыны і звярнулася ў міліцыю. Дзякуючы працы праваахоўнікаў усе ўзнагароды (5 медалёў) канфіскаваныя.

У здзяйсненні злачынства падазраецца раней не судзімы жыхар адной з вёсак Лідскага раёна 1967-га года нараджэння.

Выкрадзенае ён меў намер прадаць.