Разам з зоаабарончай арганізацыяй «Адданыя сэрца» пачынаем публікаваць фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар?

Цэзар шукае дом

Хлопец сярэдняга памеру, малады (яшчэ няма двух гадоў) і гуллівы. Выдатна ладзіць з сабакамі. Да людзей недаверлівы, яго давер яшчэ трэба заслужыць. Гэта і мінус, і велізарны плюс: будзе аданы толькі свайму гаспадару. Здаровы, хутка будзе кастраваны. Для пражывання ў прыватным доме.

Жывёлы шукаюць дом: два сабакі і кот, якія могуць стаць вашымі сябрамі

+375 298 842 276 (Ірына)

Шыкоўны кот Салем шукае свайго чалавека

Ні адно фота, на жаль, не можа перадаць усю яго афігеннасць і характар. Гэта неверагодны і прыўкрасны кот. Цалкам чорны, на грудзях некалькі белых валасінак, гладкапоўстны, вельмі прыгожы, натуральная міні-копія пантэры. Яркія, раскосыя, жоўтыя бельмы з пранізлівым позіркам, якім глядзіць прама ў вочы: ён так размаўляе.

Жывёлы шукаюць дом: два сабакі і кот, якія могуць стаць вашымі сябрамі

Салему 10 месяцаў. Цалкам здаровы (быў на прыёме ў ветэрынара), ходзіць у латок з напаўняльнікам, есць сухі і вільготны корм RC, кастраваны. Вельмі кантактнае дзіця, ласкавы, безумоўна давярае чалавеку. Сядзець кругласутачна на руках ён не будзе, такі ў яго характар. Адказным і адэкватным людзям, пад пашпартныя дадзеныя і дагавор прыёму-перадачы жывёлы.

+375 29 5 896 345 (Наталля)

Шукае гаспадароў унікальны паводле знешнасці і выключны паводле характару сабака

Дзяўчынка-прыгажуня мае відавочнае падабенства да лайкі, але яна значна мініяцюрней і мае больш нестандартную прыгажосць. Вега — ласкавая, неверагодна кампанейская, з радасцю падзеліцца сваім душэўным цяплом са сваёй новай сям’ёй. Здаровая, разумная, паслухмяная, навучаецца, часам трохі сарамлівая. Вега спакойна ездзіць у машыне.

Жывёлы шукаюць дом: два сабакі і кот, якія могуць стаць вашымі сябрамі

Гэтай прыгажосці каля 1,5 гадоў, невялікага памеру (14 кг), мадэльнага целаскладу. У ежы непераборлівая. Стэрылізавана і прышчэпленая, апрацавана ад паразітаў. Сваімі бурштынавымі вачаняткамі Вега зазірае прама ў душу з адным пытаннем: «Можа ты — мой чалавек, які падорыць так неабходнае мне пачуццё быць любімым сабакам?»

Наконт прыгажуні Вегі званіце +375 298 842 276 (Ірына)