На шлюзе «Дамброўка» 20 ліпеня стартаваў 9-ы веламарафон «Суседзі». У гэтым годзе на выбар удзельнікаў былі чатыры дыстанцыі - на адну больш, чым у мінулыя гады.

На марафон зарэгістравалася амаль 1000 удзельнікаў. Сярод іх каля 90 замежнікаў. Акрамя звыклых літоўцаў і палякаў, прыехаў і веласіпедыст з Будапешта. Але як заўсёды лідзіруюць беларусы — іх сярод удзельнікаў амаль 90%.

У праграме «Суседзей» ёсць месца і для кароткіх дыстанцый — усяго 7 км, і для спецыяльных дзіцячых заездаў на 100 метраў. У гэтым годзе зарэгістравалася сотня дзяцей. Самаму малодшаму ўдзельніку — 5 гадоў.

Веламарафон "Суседзі-2019" стартаваў на Аўгустоўскім канале пад Гродна

Веламарафон "Суседзі-2019" стартаваў на Аўгустоўскім канале пад Гродна

У «Суседзях» удзельнічаюць веласіпедысты розных узростаў: самаму сталаму — 72 гады. Самы папулярны ўзрост — 30−40 гадоў.

Веламарафон "Суседзі-2019" стартаваў на Аўгустоўскім канале пад Гродна
Некаторыя ўдзельнікі прыехалі загадзя і начавалі ў намётах

Веламарафон "Суседзі-2019" стартаваў на Аўгустоўскім канале пад Гродна
Дзеці ва ўзросце да 14 гадоў удзельнічаюць у марафоне толькі ў суправаджэнні дарослых
Веламарафон "Суседзі-2019" стартаваў на Аўгустоўскім канале пад Гродна
Гродзенка ўдзельнічае ў марафоне ў якасці суправаджэння. Прыняць удзел у заездзе прапанаваў яе васьмігадовы сын. Разам з імі едзе і шасцігадовая дачка — адна з самых маладых удзельніц.

«Суседзі» — самае лепшае, дзе я быў". Максім Зуеў з Масквы з сям’ёй пяты раз паўдзельнічае ў марафоне


Веламарафон "Суседзі-2019" стартаваў на Аўгустоўскім канале пад Гродна Пятнаццацігадовы Мацвей з Гродна на «веладжыпе» ў марафоне ўдзельнічае ўпершыню. Для сябе ён абраў дыстанцыю ў 23 кіламетры. Гэта новая дыстанцыя — «Фіт-марафон», які ўвялі толькі ў гэтым годзе. Ён спецыяльна з’явіўся для тых, каму 70 і 40 кіламетраў было занадта шмат, а міні-марафон на 7 км — занадта мала.


Драўляны ровар другі раз выйшаў на старт веламарафона «Суседзі»

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life